Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналістаў Барбарыча і Ярашэвіча будуць судзіць у панядзелак раніцай

  • БелаПАН

Генадзь Барбарыч (справа) атрымлівае прэмію імя Зьмітра Завадзкага за 2007 год

Генадзь Барбарыч (справа) атрымлівае прэмію імя Зьмітра Завадзкага за 2007 год

Суды над затрыманымі міліцыяй журналістамі Генадзем Барбарычам і Аляксандрам Ярашэвічам пачнуцца а 10-ай гадзіне ў панядзелак, 29 красавіка, у судзе Савецкага раёну Менску (Лагойскі тракт, 3).

Карэспандэнты «Радыё Рацыя» Генадзь Барбарыч і Аляксандр Ярашэвіч былі затрыманыя 26 красавіка пасьля заканчэньня дазволенай менскімі ўладамі акцыі «Чарнобыльскі шлях», адкуль вялі рэпартаж і мелі пры сабе пасьведчаньні. Яны абвінавачваюцца ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі (артыкул 23.4 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях). Зараз абодва журналісты знаходзяцца ў сталічным Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна.

Супрацоўнікі ЦІП заявілі прадстаўнікам БАЖ, што затрыманыя журналісты змогуць атрымаць перадачы толькі пасьля суду.
XS
SM
MD
LG