Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ўрад Італіі прысягнуў пад страляніну


Перавыбраны прэзыдэнт Джорджа Напалітана
Перавыбраны прэзыдэнт Джорджа Напалітана

Падчас афіцыйнай цырымоніі ў прэзыдэнцкім палацы невядомы пачаў страляць — параненыя 2 паліцыянты.

У Італіі прысягнуў новы кааліцыйны ўрад, на фармаваньне якога сышло 2 месяцы пасьля парлямэнцкіх выбараў, якія не выявілі відавочнага пераможцы.

Недалёка ад прэзыдэнцкага палацу падчас цырымоніі прысягі невядомы мужчына пачаў страляць у паліцыю, пасьля чаго ўцёк.

Асобу нападніка высьвятляюць.

Відэа Белсат:


Як паведамляе Белсат са спасылкай на Бі-Бі-Сі, ва ўрадавую кааліцыю Італіі ўвайшла левацэнтрысцкая Дэмакратычная партыя на чале з Энрыкам Летам, які стаў новым прэм’ер-міністрам, і правая партыя «Народ свабоды» экс-прэм’ера Сыльвіё Бэрлюсконі.

«Гэта адзіны магчымы ўрад», — заявіў прэзыдэнт краіны Джорджа Напалітана. Аднак эксперты ўважаюць кааліцыю, якая склалася з партыяў левага і правага кірунку, за непрадказальную і прадракаюць няпростую працу новага ўраду. Сам жа Бэрлюсконі не ўвайшоў у склад кабінэту, але падчас перамоваў дамагаўся, каб людзі з кіраўніцтва ягонай партыі атрымалі ключавыя міністэрскія пасады.

Напрыклад, найбліжэйшы паплечнік Бэрлюсконі, сакратар партыі «Народ свабоды» Анджэліна Альфана, стаў віцэ-прэм’ерам і міністрам унутраных справаў, а генэральны дырэктар Банку Італіі Фабрыцыё Сакамані ўзначаліў міністэрства эканомікі.

Фармаваньне новага ўраду паклала канец ня толькі палітычнай нестабільнасьці ў краіне, але і зьвязанай з гэтым панікай на сусьветных рынках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG