Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лявон Вольскі хоча зьняць камэдыю пра дыктатуру Лукашэнкі

абноўлена

Лявон Вольскі на прэм'еры Жыве Беларусь! у Варшаве 17 красавіка 2013 году
Лявон Вольскі на прэм'еры Жыве Беларусь! у Варшаве 17 красавіка 2013 году

Пра саўндтрэк да фільму «Жыве Беларусь!», пагрозу незалежнасьці, беларускую мову і пляны на будучыню — інтэрвію зь Лявонам Вольскім. А таксама песьні з саўндтрэку да фільму

Беларусь гіне, ёй пагражае страта незалежнасьці. А людзі ня хочуць нічога бачыць і чуць. Краіна для іх не існуе, — кажа адзін з каралёў беларускага року Лявон Вольскі ў інтэрвію Агнешцы Каміньскай з Польскага Радыё. Музыка рыхтуе новы альбом і думае пра здымкі новага фільму — камэдыі. Пераклад Радыё Свабода.

Вы напісалі вельмі кранальную музыку для фільму «Жыве Беларусь!». Многія пад уражаньнем. Тэксты і музыка сапраўды чапляюць. Як адбылося, што вы зрабілі саўндтрэк да гэтага фільму?

— Рэжысэр Кшыштаф Лукашэвіч і сусцэнарыст Франак Вячорка зьвярнуліся да мяне з пытаньнем, ці мог бы я напісаць музыку да фільму «Жыве Беларусь!» Перадалі мне сцэнар і некаторыя сцэны ў працоўнай вэрсіі. Вядома, я адразу згадзіўся, бо для мяне гэты фільм і ўдзел у ім вельмі важныя. Напісаў музыку вельмі хутка, на адным дыханьні — таму што гэта для мяне сапраўды істотная справа.

ПЕСЬНІ ЗЬ ФІЛЬМУ ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!

Ці вы думалі пра нешта, што хацелі б пераказаць гледачу? Якое было вашае пасланьне?

— Вядома, музыка ўтрымлівае пасыл. Але я сьпяваю пра яго ўвесь час, толькі іншымі словамі. Для мяне асабліва важная песьня «Краіны няма», якую можна пачуць у фільме. У Беларусі так і адбываецца, цяпер для бальшыні людзей краіны не існуе, проста няма, Ёсьць сям’я, праца, тэлевізар. Яны не адчуваюць сябе грамадзянамі якой-кольвек краіны. Кожны жыве сваім жыцьцём, жыцьцём сваёй сям’і ды блізкіх. Няма лучнасьці паміж людзьмі ўнутры краіны. Зь іншага боку, людзі рэдка выяжджаюць за мяжу, бо вельмі складана зрабіць візы і проста няма на гэта сілаў. У тэлевізіі ўвесь час ім паказваюць, што Эўразьвяз — жахлівая рэч, там няма працы, паўсюль імігранты, крызіс, зло. Ніхто ў Беларусі ня думае, як адрадзіць краіну, таму людзі й пішуць у камэнтарах да фільму, што гэта «перабор, такога ня можа быць, што гэта Паўночная Карэя». Але ж такое ёсьць. Яны проста ня хочуць гэтага бачыць. Нават ня бачылі фільму, а ўжо такія камэнтары, толькі на падставе ўбачанага трэйлеру.



А чаму так думаюць? Ці не таму, што не перажылі на ўласнай скуры таго, што галоўныя героі? Ці проста ніколі ня чулі пра тое, што адбываецца?

— Проста ня хочуць чуць і бачыць. Людзі хочуць жыць зручна, ня хочуць чуць і бачыць праўды. Сьцьвярджаюць, што нечага такога няма. Дзесьці збоку ёсьць група рызыкі, апазыцыянэры ды іншыя. Пакуль ня кінуць у турму, бо, напрыклад, дзяржава, вырашыла забраць бізнэс, людзі гэтага не заўважаюць. З турмы выходзяць ужо апазыцыянэрамі. А раней казалі так: «Апазыцыянэры, хто гэта ўвогуле: гэта не для мяне».

Кадр зь фільму "Жыве Беларусь!"
Кадр зь фільму "Жыве Беларусь!"
Песьня «Краіны» няма — гэта таксама заклік. Роспачны, бо «краіна памірае»?

— Менавіта так. Праўда. Пакуль у нас такія кепскія стасункі з Эўразьвязам, Расея пакрысе, паціху ўсё ў нас скупляе. Можа проста дайсьці да анэксіі

Як можна гэта перадухіліць? Што павінны зрабіць беларусы?

— Франак Вячорка тут добра сказаў, трэба казаць праўду, не хлусіць. Уся краіна хлусіць, увесь час, у сям’і і на працы. Трэба глядзець іншым у вочы і казаць праўду. Трэба таксама вярнуць нармальную адукцыю, у школе павінна выкладацца нашая гісторыя. Трэба зрабіць, каб беларуская мова сталася папулярнай ня толькі сярод альтэрнатыўнай грамадзкасьці, сярод студэнтаў, але і сярод шырокіх колаў. Людзі бачаць стаўленьне ўладаў да мовы, ведаюць, якое стаўленьне Лукашэнкі ды іншых чыноўнікаў, якія сьцьвярджаюць, што беларуская — мова вёскі.

Лявон Вольскі сярод стваральнікаў фільму "Жыве Беларусь!"
Лявон Вольскі сярод стваральнікаў фільму "Жыве Беларусь!"
Гэты фільм апавядае пра шмат аспэктаў рэчаіснасьці ў Беларусі, пра недахоп свабоды, пра абмежаваньні для беларускай мовы, пра рэпрэсіі, якія нішчаць жыцьцё і жыцьцё блізкіх. Ці ёсьць тэмы, пра якія не ўдалося сказаць у гэтым фільме?

— У нашай краіне ў цэнтры Эўропы вельмі адмысловая сытуацыя, і шмат цікавостак, пра якія можна распавесьці. Трэба здымаць чарговыя фільмы, у тым ліку камэдыі. Бо празь сьмех лёгка дайсьці да людзей, нават да простага чалавека. Дзіўна, але на жаль, гэта першы фільм пра Беларусь апошніх 20 гадоў.

Так, але ж у Беларусі такі фільм бы не зьнялі?

— Так, але можна зьняць фільм на сучасных фотакамэрах. Можна сабраць каманду бяз грошай, празь інтэрнэт даць абвестку пра тое, што зацікаўленых просім скантактавацца альбо ахвяраваць грошы. І можна зьняць фільм. Можа быць, варта пра гэта падумаць. Я таксама думаю пра гэта.

Вы напісалі б музыку да такога фільму?

— Я ўвесь час пішу. Удзел у фільме натхніў мяне на стварэньне новага музычнага альбому. Усё ўжо запісана, цяпер зводзяць гук у Вільні

Гэта будуць песьні зь фільму?

— Зь фільму будзе дзьве песьні, у тым ліку «Краіны няма» у рок-вэрсіі. Бо для фільму трэба было зрабіць акустычную вэрсію.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG