Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Царнаеў перад тэрактам казаў пра «джыхад»


Маці Тамерлана Царнаева - Зубейдат Царнаева

Маці Тамерлана Царнаева - Зубейдат Царнаева

Падазраваны ў зьдзяйсьненьні бостанскага тэракту Тамерлан Царнаеў казаў сваёй маці пра «джыхад». Такую інфармацыю ўтрымлівае тэлефонны званок, які ў 2011 годзе таемна запісалі расейскія спэцслужбы.

Генэральны пракурор ЗША Эрык Голдэр ня стаў камэнтаваць гэтую заяву.

Джыхадам называюць барацьбу за тое, што зьяўляецца для мусульманіна высакароднай мэтай. Кожны мусульманін абавязаны прыкладаць намаганьні для сьцвярджэньня і абароны ісламу, выдаткоўваць для гэтага свае матэрыяльныя рэсурсы, разумовыя здольнасьці і ўсе свае сілы. У выпадку скрайняй неабходнасьці мусульмане абавязаны ўздымацца на ўзброеную барацьбу супраць ворагаў сваёй рэлігіі.

26-гадовы Тамерлан Царнаеў быў забіты ў перастрэлцы з паліцыяй. Яго малодшаму брату, 19-гадоваму Джахару, які выжыў падчас той спэцапэрацыі, прад’яўленыя крымінальныя абвінавачваньні ў сувязі з нападам Бостане. 15 красавіка ў выніку двух выбухаў на фінішнай рысе традыцыйнага марафону загінулі трое і параненыя 264 чалавекі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG