Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі адрасанта атручаных лістоў да Барака Абамы


Бабы клешчавіны. Зь іх можна вырабіць атрутнае рэчыва рыцын
Бабы клешчавіны. Зь іх можна вырабіць атрутнае рэчыва рыцын

Амэрыканскія ўлады абвінавацілі 41-гадовага Джэймса Эвэрэта Дускі са штату Місісіпі ў стварэньні і валоданьні атрутным рэчывам рыцынам.

Афіцыйную заяву пра гэта зрабілі ў суботу адразу пасьля арышту Дускі.

8-га красавіка лісты з рыцынам былі дасланыя на адрас прэзыдэнта ЗША Барака Абамы, сэнатара ад штату Місісіпі Роджэра Ўікера і 80-гадовай судзьдзі Сэйдзі Холанд.

У панядзелак Джэймс Эверэт Дускі паўстане перад судом у горадзе Оксфард (штат Місісіпі). Калі віна будзе даказаная, яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

У сераду быў выпушчаны з турмы Пол Кевін Керціс, чалавек, якога першым абвінавацілі ў перадачы атручанай карэспандэнцыі. Улады ЗША тады заявілі, што працягнуць сьледчыя дзеяньні ў справе перасылкі небясьпечных лістоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG