Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня выбары ў найстарэйшы ў сьвеце парлямэнт


Ісьляндыя, краявід

Ісьляндыя, краявід

Паводле аналітыкаў, перамогу на выбарах у Ісьляндыі атрымаюць эўраскептыкі.

У Ісьляндыі праходзяць усеагульныя выбары ў найстарэйшы ў сьвеце парлямэнт, які ўпершыню сабраўся ў 930 годзе. У выбарах, якія, як чакаецца, прывядуць да зьмены кіроўнай левацэнтрысцкай кааліцыі, возьмуць удзел 15 партыяў.

Паводле сацыялягічных апытаньняў, фаварытамі гэтых выбараў зьяўляюцца дзьве партыі, якія знаходзіліся ў дакрызісным урадзе. Абедзьве яны выступаюць супраць далучэньня Ісьляндыі да Эўразьвязу.

У апошні час інфляцыя і беспрацоўе ў краіне, насельніцтва якой складае, як горад Берасьце, каля 300 тысяч чалавек, зьнізіліся, але ў шматлікіх кампаніяў і прыватных асобаў па-ранейшаму застаюцца вялікія запазычанасьці.
XS
SM
MD
LG