Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аляксандар Францкевіч можа застацца адзін у камэры


Аляксандар Францкевіч

Аляксандар Францкевіч

Вязень івацэвіцкай калёніі Аляксандар Францкевіч паведаміў у лісьце да маці, што ён застаўся ў камэры разам яшчэ з адным вязьнем, якога хутка могуць вызваліць.

«Іх у ПКТ было чацьвёра, двух нядаўна перавялі ў атрад, а хутка могуць і трэцяга выпусьціць, і сын застанецца ў камэры адзін. Але ён ня скардзіцца, нават задаволены, што так можа атрымацца. Ён працягвае пісаць свае аповеды і нядаўна даслаў чарговы аповед сваёй знаёмай», — паведаміла Тацяна Францкевіч карэспандэнту Свабоды.

Што новага пра стан здароўя Аляксандра Францкевіча, які мае адну нырку? Маці палітвязьня кажа, што зь ім усё нармальна.

«Пакуль здароўе нармальна. Добра, што мэдычная бандэроль, якую я пасылала, да яго дайшла. Цяпер можа прымаць лекі і вітаміны. Бо мінулым годам дазволілі толькі беларускія лекі, а яны малаэфэктыўныя».

Аляксандар Францкевіч адбывае 3 гады зьняволеньня за ўдзел у нападах на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны на судзе не прызнаў. Некалькі месяцаў таму пасьля пакараньняў штрафным ізалятарам Францкевіч быў пераведзены ў памяшканьне камэрнага тыпу івацэвіцкай калёніі як парушальнік рэжыму.
XS
SM
MD
LG