Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэмэран: хімічная зброя ў Сірыі — гэта злачынства


Дэвід Кэмэран
Дэвід Кэмэран

Прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран назваў трывожнай інфармацыю аб прымяненьні сірыйскімі вайскоўцамі хімічнай зброі супраць паўстанцаў у ходзе канфлікту ў краіне.

Кэмэран сёньня сказаў, што доказаў выкарыстаньня такой зброі ў Сірыі пакуль няшмат, але іх становіцца ўсё больш. «Гэта вельмі сур’ёзна, гэта ваеннае злачынства», — падкрэсьліў кіраўнік брытанскага ўраду.

У чацьвер адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Барака Абамы заявіла, што дадзеныя, сабраныя выведкай, дазваляюць зрабіць папярэднюю выснову пра выкарыстаньне супраць сірыйскіх апазыцыянэраў хімічных рэчываў, уключаючы нервова-паралітычны газ зарын, у невялікіх колькасцях. Дамаск абвінавачваньні адхіліў, назваўшы іх хлусьнёй. Па некаторых зьвестках, Эўразьвяз дамагаецца адпраўкі ў Сірыю групы міжнародных экспэртаў — для правядзеньня расьследаваньня.

Сёньня з Сірыі паступілі паведамленьні пра жорсткія сутыкненьні паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі, супрацьстаяць рэжыму прэзыдэнта Башара Асада, у шэрагу прыгарадаў Дамаска.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG