Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка пра палітвязьняў: «У нас няма палітычных артыкулаў»


Аляксандар Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі падчас працоўнай паездкі ў Хойніцкі раён, адзначыў, што Эўразьвяз ставіць перад беларускімі ўладамі пытаньне пра наяўнасьць палітвязьняў у Беларусі:

«Вось і пачынаюць: там палітвязьні. Я яшчэ раз кажу: мы за палітыку нікога ня судзім. У нас няма палітычных артыкулаў. Крымінальшчына самая прамая. Як выйсьці з гэтага становішча, я ўжо сказаў. Адыходу тут ніякага ня будзе. Хто хацеў быць на свабодзе, ён сёньня на волі, хто хоча быць у турме і выйсьці потым героем, ну, Гасподзь з вамі, сядзіце там, няма таксама ніякіх праблем. Дзяржава вытрымае гэтых двух-трох чалавек, якія хочуць быць героямі праз турму, але ніяк ня могуць зразумець, што тыя часы ўжо даўно сышлі», — сказаў Лукашэнка.

«У нас некаторыя дзеячы выйшлі. Хто пра іх цяпер што чуе, памятае іх? Ніхто», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG