Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сімбірова паставілі на прафіляктычны ўлік


Ігар Сімбіроў

Ігар Сімбіроў

Актывіста грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з Асіповічаў Ігара Сімбірова паставілі на прафіляктычны ўлік у раённым аддзеле міліцыі.

Пра гэта паведаміў Свабодзе сам актывіст.

Паводле Сімбірова, начальнік аддзелу прафіляктыкі асіповіцкай міліцыі Мікалай Гайваронскі папярэдзіў, што ў актывіста за апошні год было 5 адміністрацыйных затрыманьняў і арыштаў, і калі будзе яшчэ адно затрыманьне, то на яго завядуць крымінальную справу як на злоснага парушальніка правапарадку. Ігар Сімбіроў заявіў, што паперы з афіцыйным папярэджаньнем яму на рукі не далі, аднак перасьцераглі яго, каб не выяжджаў з дому.

Актывіст зьвязвае выклік у міліцыю з сваім намерам прыехаць сёньня на Чарнобыльскі шлях у Менск. Спробы паўдзельнічаць у апазыцыйных менскіх акцыях для актывіста раней сканчаліся затрыманьнямі на чыгуначным вакзале ў Асіповічах.

У міліцыю Ігара Сімбірова выклікалі сёньня праз тэлефон і папярэдзілі, што калі ня прыйдзе, то завядуць супраць яго адміністрацыйную справу.
XS
SM
MD
LG