Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падзеі адной ночы. Фільмы пра Чарнобыль


Фільмы пра Чарнобыль

Фільмы пра Чарнобыль

Шэсьць мастацкіх і дакумэнтальных стужак пра Чарнобыльскую катастрофу

Тэма Чарнобыльскай катастрофы знайшла адлюстраваньне ў розных відах мастацтва, у першую чаргу — у мастацкім дакумэнтальным кіно.

Радыё Свабода і greenbelarus.info прапануюць падборку мастацкіх і дакумэнтальных стужак пра Чарнобыльскую катастрофу, жыцьцё да і пасьля яе.


ДЗЬВЕРЫ

Фільм ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан «Дзьверы» намінаваўся на атрыманьне прэміі «Оскар» у катэгорыі «найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм». У аснову сюжэту пакладзены «Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярох» — гісторыя з кнігі «Чарнобыльская малітва» Сьвятланы Алексіевіч. «Фільм Хуаніты Ўілсан прадстаўляе сьвет, дзе дзьверы трактуюцца як унівэрсальны сымбаль жыцьця, сьмерці і ўваходу ў наступнае жыцьцё», — адзначае інтэрнэт-рэсурс «The Irish Film & Television Network». Фільм здымаўся ў Прыпяці, за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара.



ГОД САБАКІ

«Год Сабакі» — мастацкі фільм, драма рэжысэра Сямёна Арановіча, вытворчасьці Расеі і Францыі. Былы крымінальнік Сяргей знаёміцца зь Верай — немаладой няшчаснай жанчынай, якая жыве ў інтэрнаце. Пасьля таго, як Сяргей зьдзяйсьняе чарговае злачынства, яны бягуць разам, і па дарозе выпадкова трапляюць у зону, заражаную радыяцыяй. Сяргей вырашае там застацца, але Вера не пакідае яго. У гэты момант у зону наведваюцца трое марадзёраў.




-
ВЕРЫЦЬ ТОЛЬКІ ВЕТРУ


У фільме Віктара Корзуна галоўная гераіня — дазымэтрыстка прылеглай да зоны адсяленьня вёскі Настасься Пятроўна, ліквідатар. Аўтары фільм наўмысна не называюць прозьвішча жанчыны вёску і раён, дзе адбываліся здымкі.
Спампаваць


ЧАРНОБЫЛЬ: УЧОРА - СЁНЬНЯ


Кароткая, амаль васьміхвілінная замалёўка — нарэзка відэа пра трагедыю, якая пачынаецца з кадраў спакойнага жыцьця яшчэ маладога горада Прыпяць, плаўна пераходзіць да дня катастрофы, адчайную барацьбу людзей зь нябачным і тым ня менш страшным ворагам — «мірным» атамам. І сучасныя кадры апусьцелага і бязьлюднага мястэчка Прыпяць.



ЧАРНОБЫЛЬ. ЗА СЭКУНДУ ДА КАТАСТРОФЫ

Фільм каналу National Geographic — адзін з тых, дзе паступова, крок за крокам разьбіраюцца падзеі той страшнай ночы, камэнтары сьведкаў, а таксама магчымыя прычыны трагедыі — чым была ў свой час Чарнобыльская АЭС для Савецкага Саюзу.



БІТВА ЗА ЧАРНОБЫЛЬ

Дакумэнтальны фільм каналу Discovery — гісторыя, адноўленая з архіўных запісаў, фотаздымкаў і камэнтароў сьведкаў і адмыслоўцаў, у якой расказваецца пра нечалавечыя ўмовы, што былі пастаўлены перад ліквідатарамі і «біяробатамі» — людзьмі, што працавалі падчас ліквідацыі наступстваў станцыі.



ЧАРНОБЫЛЬ 3828

Фільм — успамін аднаго зь ліквідатараў. Што ж за лічба 3828? А гэта тая колькасьць людзей, якія ў 1986 годзе змагаліся з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай станцыі і ахвяравалі жыцьцём.



ЧАРНОБЫЛЬ. ЛІКВІДАТАРЫ.

Караткамэтражны фільм, менш за 5 хвілінаў, у якім паказваецца гераічны вычын людзей, што працавалі пасля аварыі на ЧАЭС, гэта людзі, якія зрабілі тое, што нават тэхніцы і сучасным, на той час, робатам было зрабіць не пад сілу.




ЖЫВЁЛЫ Ў ЧАРНОБЫЛІ

Фільм каналу Animal Planet, у які ўвайшлі 6 кароткіх ролікаў пра жывёл, што жывуць у зоне адчужэння безь людзей больш за 20 год.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG