Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 красавіка: Патрысія Каас у Менску; дзень народзінаў Міколы Ермаловіча


Патрысія Каас

Патрысія Каас

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

У Палацы рэспублікі француская сьпявачка Патрысія Каас сьпявае песьні з рэпэртуару Эдзіт Піяф. Пачатак а 20.00.

Рэспубліканскі цэнтар нацыянальных культур праводзіць прэзэнтацыю мультымэдыйнага кампакт-дыску «Шматнацыянальная палітра Беларусі». У праграме выступы аўтараў-складальнікаў дыску і канцэрт калектываў нацыянальна-культурных аб’яднаньняў расейцаў, украінцаў, грузінаў, карэйцаў, малдаванаў, габрэяў, іспанцаў і іншых — ляўрэатаў Рэспубліканскага фэстывалю нацыянальных культур у Горадні. Пачатак а 16.30 у інфармацыйным цэнтры Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (пр-т Пераможцаў, 7, кабінэт 607).

29 красавіка — Міжнародны дзень танца.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1863 — нарадзіўся грэцкі паэт Канстанцінас Кавафіс

1921 — нарадзіўся Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык, літаратуразнавец. Ермаловіч лічыцца заснавальнікам новай беларускай рамантычнай гістарыяграфіі, якая супярэчыла афіцыйным савецкім канцэпцыям гісторыі Беларусі. З палітычных матываў галоўныя канцэптуальныя працы Ермаловіча не маглі зьяўляцца ў афіцыйным друку. Галоўныя публікацыі: «Па сьлядах аднаго міту» (1989); «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародзкі пэрыяды» (1990); «Старажытная Беларусь: Віленскі пэрыяд» (1994); «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае» (2000).

1931 — памёр Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, пэдагог, заснавальнік навуковага беларусазнаўства. Фундамэнтальная праца Карскага «Беларусы» выйшла ў сямі тамах у 1903-1922 гг.

2002 — памёр Ігар Гермянчук, грамадзка-палітычны дзяяч, галоўны рэдактар газэтаў «Свабода» (1991–1997), «Навіны» (1998–1999), часопіса «Кур’ер» (2000–2002).

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Часьцей вяртайся і бяры мяне,
ты, пачуцьцё каханае, часьцей бяры мяне,
у час, калі жывая памяць цела,
і кроў пульсуе ад жаданьняў даўніх,
калі ўсё памятаюць вусны, скура,
і рукі быццам зноў цябе кранаюць.
Вяртайся ўночы і бяры мяне,
калі ўсё памятаюць вусны, скура... »

Канстанцінас Кавафіс, «Вяртайся» (пераклад К. Коракса)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG