Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Дачка Ельцына атрымала аўстрыйскае грамадзянства


Дачка першага прэзыдэнта РФ Барыса Ельцына Тацяна Юмашава стала грамадзянкай Аўстрыі.


Як піша аўстрыйскі часопіс News, муж Юмашавай яшчэ ў 2007 годзе дэкляраваў сваё асноўнае месца жыхарства ў мястэчку Віндэн-ам-Зе за 60 кілямэтраў ад Вены. Ад 2008 году жонка Юмашава і іх дачка таксама зарэгістраваныя ў гэтым горадзе.

Паводле часопісу, немалаважную ролю ў атрыманьні пашпарта расейцамі адыграў кіраўнік аўтамабільнага канцэрна Magna Steyer Гюнтэр Апфальтэр. Прадпрымальнік напісаў ліст з хадайніцтвам міністру эканомікі рэспублікі, нагадаўшы пра заслугі Юмашавай ў разьвіцьці аўстрыйскай аўтамабільнай прамысловасьці,

Як высьветлілі журналісты, па адрасе рэгістрацыі Юмашавай стаіць дом «струхлелага выгляду», гаспадар якога сьцьвярджае, што здаў яго невядомым рускім. Выданьне зрабіла выснову, што аўстрыйскія ўлады нават не правяралі, ці пражываюць расейцы па дадзеным адрасе.

Тацьцяна Юмашава ад 1996 па 1999 год займала пасаду дарадцы прэзыдэнта РФ. Цяпер яна кіруе Фондам першага прэзыдэнта Расеі Барыса Ельцына, а таксама разам з мужам зьяўляецца ўладальнікам буйной будаўнічай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG