Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На мабільны тэлефон праваабаронцы і грамадзкага актывіста Уладзімера Хільмановіча затэлефанаваў супрацоўнік КДБ, які прадставіўся прозьвішчам Далгіх і прапанаваў зьявіцца ў мясцовае аддзяленьне УКДБ па Гарадзенскай вобласьці.

Паводле Хільмановіча супрацоўнік КДБ патлумачыў прычыну: «у межах кампэтэнцыі дзейнасьці ўпраўленьня КДБ». Ён таксама ўдакладніў, што позва Хільмановічу выпісаная на 14 гадзіну 26 красавіка.

Сам Хільмановіч аб прычынах выкліку канкрэтна нічога ня можа сказаць, але апошнім часам заўважыў да сябе цікаўнасьць з боку спэцслужбаў. У прыватнасьці яго без усякіх прычынаў нядаўна пратрымалі некалькі гадзінаў на мяжы.
XS
SM
MD
LG