Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блумбэрг: браты Царнаевы рыхтавалі тэракт у Нью-Ёрку


У эфіры тэлебачаньня паказваюць партрэт Джахара Царнаева
У эфіры тэлебачаньня паказваюць партрэт Джахара Царнаева

Браты Царнаевы, якіх сьледзтва лічыць датычнымі да выбухаў у Бостане, таксама плянавалі тэракт на Таймс-сквэр у Нью-Ёрку, заявіў мэр Нью-Ёрку Майкл Блумбэрг.

Паводле Блумбэрга, інфармацыю аб падрыхтоўцы тэракта на Мангэтане супрацоўнікам ФБР паведаміў адзін з братоў, 19-гадовы Джахар. «Тое, што здарылася, стала злашчасным напамінкам таго, што ўсе мы застаемся мэтай для тэрарыстаў», — сказаў Блумбэрг.

Сёньня маці братоў Царнаевых Зубейдат на прэсавай канфэрэнцыі ў Махачкале заявіла, што шкадуе пра рашэньне яе сям’і эміграваць у Злучаныя Штаты. Па словах жанчыны, у яе «Амэрыка адабрала дзяцей». Зубейдат Царнаева настойвае, што яе сыны ня маюць ніякага дачыненьня да выбухаў у Бостане 15 красавіка, ахвярамі якіх сталі тры чалавекі, больш як 260 — атрымалі раненьні.

Забіты пры затрыманьні старэйшы з братоў Царнаевых, Тамерлан, быў занесены ЦРУ ў сьпіс падазраваных у тэрарызьме за паўтара году да падзеяў у Бостане, — паведамілі СМІ са спасылкай на крыніцу ў амэрыканскім кіраўніцтве. Джахару, які паранены падчас паліцэйскай апэрацыі, прад’яўленыя абвінавачваньні па некалькіх артыкулах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG