Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сайце «Вясны» хакеры зьмянілі зьмест


Сайт "Вясны" www.spring96.org
Сайт "Вясны" www.spring96.org

Паводле Тацяны Равякі, на сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна» была зроблена вэб-атака, у выніку якой заменена інфармацыя.

Тацяна Равяка паведаміла пра здарэньне ў сваім фэйсбуку:

«У прыватнасці, была замена інфармацыя пра падпісаньне Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакараньня — напісана, што ён падтрымаў сьмяротнае пакараньне. Таксама заменена інфармацыя пра пазыцыю Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана тое, што яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі.

«Папярэджаньне, зьмешчанае на сайце „Беплпартызана“, спраўдзілася» — падсумоўвае праваабаронца.

Сёньня быў атакаваны сайт «Беларускага партызану». На ім зламысьнікі зьмясьцілі паведамленьне:
«Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю“, і „Вясну“, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даем вам магчымасьць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсьць сьпіс гаваруноў, якіх папярэджваем ў апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, ня трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG