Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прызначыў Румаса займацца СНД і Эўразійскім зьвязам


Прэзыдэнт UEFA Мішэль Плаціні і віцэ-прэм'ер Сяргей Румас узнагароджваюць пераможцаў дзіцячага футбольнага турніру, фота belarus.by

Прэзыдэнт UEFA Мішэль Плаціні і віцэ-прэм'ер Сяргей Румас узнагароджваюць пераможцаў дзіцячага футбольнага турніру, фота belarus.by

Сяргей Румас цяпер надзелены паўнамоцтвамі віцэ-прэм'ера

Паводле прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі, 25 красавіка быў падпісаны ўказ № 206 «Аб паўнамоцтвах С. М. Румаса», у адпаведнасьці зь якім Румас надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Радзе Эўразійскай эканамічнай камісіі і паўнамоцтвамі намесьніка прэм’ер-міністра Беларусі па пытаньнях дзейнасьці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага зьвязу і Адзінай эканамічнай прасторы, Эўразійскай эканамічнай супольнасьці, а таксама фармаваньня Эўразійскага эканамічнага зьвязу, паведамляе БелаПАН.

Акрамя таго, Румас прызначаны нацыянальным каардынатарам Беларусі па пытаньнях СНД.

Таксама Сяргей Румас уключаны ў склад Савету міністраў і яго прэзыдыюму.
XS
SM
MD
LG