Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новая літаратурная прэмія за творы, напісаныя ў турме


Новая літаратурная прэмія за творы, напісаныя ў турме. Прэмія імя Францішка Аляхновіча

Новая літаратурная прэмія за творы, напісаныя ў турме. Прэмія імя Францішка Аляхновіча

Беларускі ПЭН-Цэнтр і Радыё Свабода засноўваюць прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні.

Тэматыка твораў, што могуць прэтэндаваць на прэмію, неабмежаваная. На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, як апублікаваныя, так і ў выглядзе рукапісу, створаныя ў зьняволеньні і дасланыя на працягу году. Права намінацыі маюць таксама ўсе сябры ПЭН-Цэнтру.

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі 10 сьнежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека.

Пераможца будзе ўганараваны дыплёмам і атрымае грашовую ўзнагароду, а яго твор прагучыць у эфіры Радыё Свабода і будзе апублікаваны.

Дасылайце творы на адрас svaboda@rferl.org ці pen@vessobel.by

Паштовы адрас 220005 Менск ПС 111 Творы прымаюцца да 1 сьнежня.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але маюць спадзеў, што яна як найхутчэй страціць сваю актуальнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG