Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Быхаве зьнесьлі Леніна


Быў помнік Леніну

Быў помнік Леніну

У Быхаве (Магілёўская вобласьць) 24 красавіка дэмантавалі помнік Леніну. У райцэнтры іх было два. Адзін, што ля райвыканкаму, застаўся. Другі стаяў ля кансэрвасушыльнага камбінату. Яго й зьнесьлі.

Сьведкам падзеі стаў мясцовы журналіст, сябра партыі БНФ Сяргей Антонаў. Паводле яго, помнік даўно разбураўся:

«Зьнесьлі, бо зразумелі, што рамантаваць яго бессэнсоўна. Яго спрабавалі рэстаўраваць. Падмазвалі цэмэнтам, бо асыпацца пачаў. У іх нічога не атрымлівалася. І вось вырашылі, што да Дня беларускай пісьменнасьці гэты спакутаваны Ленін райцэнтру не патрэбны. Ён будзе псаваць аблічча гораду ў часе сьвяткаваньня Дня пісьменнасьці, якое адбудзецца сёлета».

На месцы былога помніка

На месцы былога помніка

XS
SM
MD
LG