Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускага ленінца спрабавалі абліць фарбай


Ігар Карпенка, Пятро Сіманенка і Генадзь Зюганаў у Кіеве

Ігар Карпенка, Пятро Сіманенка і Генадзь Зюганаў у Кіеве

Карэспандэнт украінскай «Свабоды» паведамляе, што лідэраў камуністычных партыяў Расеі, Украіны і Беларусі спрабавалі абліць чырвонай фарбай падчас іхняй супольнай прэсавай канфэрэнцыі.

Камуністы Генадзь Зюганаў, Пётар Сіманенка і Ігар Карпенка сабраліся ў Кіеве, каб адзначыць 20-годзьдзе стварэньня саюзу кампартыяў КПСС. Але ў часе мерапрыемства ў іх бок з крыкам «Нашчадкі крывавых рэжымаў» кінулася дзяўчына. Яна разарвала балёнік з чырвонай фарбай і паспрабавала абліць выступоўцаў. Аднак выканаць задуманае не ўдалося: дзяўчыну затрымала ахова, якая выклікала міліцыю.

Супрацоўнікі канфэрэнц-залі паведамілі, што затрыманая дзяўчына была акрэдытаваная як журналістка.

Ігар Карпенка быў абраны кіраўніком праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі летась, таксама ён намесьнік старшыні Менгарвыканкаму.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG