Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шарамет пра ўзлом «Беларускага партызана»: гэта спэцслужбы альбо нейкія ідыёты


Невядомыя ўзламалі сайт «Беларускага партызана» і пакінулі там пасланьне.

«Мы маглі б заваліць і вас, і „Хартыю“, і „Вясну“, і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даём вам магчымасьць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэтага не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсьць сьпіс гаваруноў, якіх папярэджваем у апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, ня трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ», — гаворыцца ў звароце".

Далей аўтары звароту пагражаюць: «Асабліва апантаных здраднікаў беларускага народу мы апублікуем на сайтах WikiLeaks, размажам і распранем у прамым і пераносным сэнсе, а таксама выкладзем усе лагіны, паролі, ІР-шнікі і паштавікі найбольш адвязаных камэнтатараў, якія выйшлі за межы прыстойнасьці.

«Мы ўчора позна ўвечары атрымалі ананімнае папярэджаньне пра тое, што нехта хоча ўзламаць сыстэму і што рыхтуецца маштабная атака на сайт „Хартыі’97“ і на „Беларускага партызана“. Нам напісалі, што неабходна зрабіць тэрміновыя захады. Але ў якім выглядзе будзе атака, мы ня ведалі. Гэта магла быць звычайная DDOS-атака, якая заключаецца ў тым, што адначасова ідуць мільёны запытаў на сайт, у выніку чаго пашкоджваецца сэрвэр. А магла быць і нейкая іншая. Паколькі паведамленьне было, відаць, ад якогасьці нашага патрыёта зь беларускіх спэцслужбаў, яно было ананімнае, і зьвязацца з адрасантам і даведацца падрабязнасьці мы не змаглі», — распавядае кіраўнік рэсурсу Павал Шарамет.

«Уначы адбыўся ўзлом сыстэмы. Вядома, гэта ніякі не „Ананімус“. Таму што „Ананімус“ атакуе дзяржаўныя структуры, а тут адбылася атака на незалежны сайт. Цяпер мы робім шэраг захадаў для абароны сайту і сэрвэра. Але, вядома, нейкі час гэта зойме. Рэдакцыя нашага сайту знаходзіцца ў Менску, а не за мяжой, таму журналісты, якія працуюць з сайтам, — неабароненыя. Як у многіх палітыкаў крадуць паролі празь Белтэлеком, так і ў журналістаў маглі паролі скрасьці. Таму цяпер мы ўзмоцнена працуем над бясьпекай сайту, але сказаць, што мы цалкам адбілі атаку, пакуль нельга. Ёсьць два варыянты адносна таго, хто гэта мог зрабіць. Альбо гэта беларускія спэцслужбы, альбо проста нейкія ідыёты», — заявіў Шарамет Свабодзе.

23 красавіка адбылася атака на сайт «Хартыя-97». Зламысьнікі на нейкі час змаглі заблякаваць працу рэсурсу.

Вайна з інтэрнэтам па-беларуску


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG