Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вясна. Кахай па-гарадзенску!


Паэты атрымалі цукеркі з нумарком
Паэты атрымалі цукеркі з нумарком

Пад такой назвай прайшоў першы гарадзенскі слэм — вулічнае спаборніцтва паэтаў.

Восем удзельнікаў атрымалі труфэлі, разам з цукеркай быў нумарок. Першым выпала выступаць Антону Янкоўскаму, стваральніку і выдаўцу настольнай гульні «Паўстанцы». За ім свае вершы чыталі Сьвятлана Куль і Ганна Аўчыньнікава. Пераможцам быў прызнаны Валеры Руселік.

Валер Руселік
Валер Руселік


Кожны аўтар меў для выступу пяць хвілінаў. Слухачы атрымалі карткі,
якімі маглі прагаласаваць за аўтара, які спадабаўся. "Слэм«— цалкам
дэмакратычная зьява, якая вяртае паэзію «масам» і дазваляе ім вырашаць
— хто найлепшы паэт, сказаў адзін з вядоўцаў Аляксей Шота. Таму
сёньняшняга пераможцу можна назваць сапраўды «народным паэтам», бо
яго «выбіраў народ». Паэзія ня спорт, ацэньвае майстэрства паэтаў не журы,
а публіка, дадала вядоўца «слэму» Хрысьціна Марчук.

Вядоўцы Хрысьціна Марчук і Аляксей Шота
Вядоўцы Хрысьціна Марчук і Аляксей Шота


Ацэньваць можна ўсё: артыстызм, зьмест, ідэю. Задача першага «слэму» у Горадні — таксама разварушыць гарадзкую літаратурную плынь і, можа быць, даць пачатак новаму руху ў горадзе, падсумаваў Аляксей Шота.

У першым гарадзенскім «слэме» таксама ўдзельнічалі паэты Анатоль
Брусевіч, Ала Петрушкевіч, Сьвятлана Карпей і Артур Камароўскі
.

Першым выступаў Антон Янкоўскі
Першым выступаў Антон Янкоўскі


Сьвятлана Куль
Сьвятлана Куль


Ганна Аўчыньнікава
Ганна Аўчыньнікава


Слухачы
Слухачы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG