Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Памазун адмовіўся даваць паказаньні, паказаўшы на сваё канстытуцыйнае права захоўваць маўчаньне, паведамляе Сьледчы камітэт Расеі.

Падазраваны ў забойстве шасьці чалавек 31-гадовы жыхар Белгарада Памазун будзе накіраваны на прымусовую псыхіятрычную экспэртызу. Сваю віну ён не прызнае.

Сяргей Памазун быў затрыманы ў аўторак вечарам на чыгуначнай станцыі ў Белгарадзе. Ён аказаў супраціў, параніўшы нажом аднаго з супрацоўнікаў транспартнай паліцыі.

22 красавіка Сяргей Памазун, які раней быў асуджаны, адкрыў страляніну па наведвальніках крамы «Паляваньне», затым — па мінакам на вуліцы, пасьля чаго схаваўся на аўтамабілі. Загінулі шэсць чалавек. Апэрацыя па затрыманьні злачынца праводзілася ў Расеі і на Ўкраіне. У Белгарадзе забойцу шукалі каля 2 тысяч супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG