Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольга Класкоўская просіць выслаць яе ў Беларусь


Беларуская эмігрантка Вольга Класкоўская просіць, каб яе дэпартавалі ў Беларусь. Такая просьба ўтрымліваецца ў лісьце са швэдзкай турмы, які яна даслала свайму сябру Алесю Ліцьвінчыку, былому сустаршыню Саюзу беларусаў Швэцыі.


«Сёньня я атрымаў ліст ад Вольгі — ён ішоў вельмі доўга. Ліст Вольга паслала 9 красавіка, і толькі 24 красавіка ён да мяне дайшоў, — расказвае Алесь Ліцьвінчык. — Вольга апісвае сваю сытуацыю: як яна трапіла ў турму, як там зь ёй абыходзяцца — шмат інфармацыі на 8 аркушах. Напісала, што яна ні ў чым не вінаватая, што гэта ўсё было падроблена яе мужам, што абвінавачаньні цалкам хлусьлівыя. Напісала, што ёй вельмі не падабаецца ў турме, што дрэннае ўтрыманьне — апошні раз кормяць толькі ў 4 гадзіны дня, што вельмі холадна ў камэры, і яна хоча, каб беларускія ўлады афіцыйна запрасілі, каб яе выслалі ў Беларусь, каб яна адбывала пакараньне ў Беларусі. Такая ў яе просьба да ўладаў.»

Вольга Класкоўская была затрымана 30 сакавіка. Яе падазраюць у замаху на забойства мужа. Паводле паліцыі, яна нанесла яму нажавыя раны, якія не нясуць небясьпекі для жыцьця. Адвакат Класкоўскай Ханс Брэдбэрг прытрымліваецца пазыцыі, што Вольга дзейнічала ў мэтах самаабароны. Аднак калі яе віна будзе даказаная, ёй пагражае ад 2 да 12 гадоў турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG