Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 красавіка: Чарнобыльскі шлях, Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Чарнобыльскі шлях. Дазволенае менскімі ўладамі шэсьце. Збор — а 18.30 каля кінатэатру «Кастрычнік», далей шэсьце да парку Дружбы Народаў, дзе адбудзецца жалобны мітынг.

Менск. Прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечанай 70-ай гадавіне паўстаньня ў Варшаўскім гета з удзелам пасла Польшчы ў Беларусі Лешэка Шарэпкі і амбасадара Ізраіля Ёзэфа Шагала.

Менск. У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча вечарына «Забыты шлях» пра жыцьцё і дзейнасьць Вацлава Ластоўскага. Пачатак у 19.00.

Менск У канфэрэнц-залі Інстытута імя Гётэ паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч праводзіць імпрэзу «Мастацтва немагчымага. Красавіцкія тэзісы ». Пачатак у 18:30.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

Дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах.

Сусьветны дзень інтэлектуальнай уласнасьці.

1589 — у Магілёве створанае праваслаўнае брацтва кушняроў — адно зь першых у Беларусі.

1740 — была заснаваная Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, якая належала князям Радзівілам.

1772 — расейскае войска на чале з Аляксандрам Суворавым авалодала Кракаўскім замкам падчас вайны з Барскай канфэдэрацыяй.

1964 — у Маладэчне адкрыты Менскі абласны краязнаўчы музэй.

1966 — Землятрус у Ташкенце з магнітудай 8 балаў з эпіцэнтрам у цэнтры горада.

1986 — Адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС.

1989 — У Менску ўпершыню прайшоў «Чарнобыльскі шлях».

У гэты дзень нарадзіліся:

1696 — Міхал Чартарыйскі, дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, вялікі канцлер літоўскі.

1711 — Дэйвід Юм, шатляндзкі філёзаф і гісторык.

1798 — Эжэн Дэлякруа, францускі мастак.

1863 — Яўстафі Арлоўскі, беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог.

1899 — Ільля Гурскі, беларускі пісьменьнік, заслужаны дзеяч культуры Беларусі.

1929 — Юры Туронак, беларускі дзяяч і гісторык.

1929 — Мікалай Сьлюнькоў, у 1983-1987 гг. першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

1856 — Пётр Чаадаеў, расейскі філёзаф, пісьменьнік, грамадзкі дзяяч і публіцыст (нар. 1794).

1883 — Напалеон Орда, беларускі мастак, кампазытар, пісьменьнік.

1945 — Павал Скарападзкі, гетман Украіны з 29 красавіка па 14 сьнежня 1918 году.

2002 — Міхаіл Пташук, беларускі кінарэжысэр, актор, прадусар.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Да Чарнобыля i пасьля Чарнобыля ― гэта рознае сьветаадчуваньне, гэта па-новаму небясьпечныя шляхi чалавецтва ў будучыню».

Алесь Адамовіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG