Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацькам трэба кантраляваць, якую ежу ядуць іх дзеці, але пры гэтым ня варта прымушаць дзяцей абавязкова даядаць усё, што ёсьць на талерцы.

Нядаўнія дасьледаваньні, праведзеныя амэрыканскімі навукоўцамі, сьведчаць, што шмат у якіх сем’ях бацькі дагэтуль прымушаюць дзяцей абавязкова даядаць свае порцыі да канца.

«У 1950-я гады пакінуць сваю талерку чыстай значыла нешта іншае, — кажа дыетоляг, дасьледчыца з Унівэрсытэту Мінэсоты Кэці Лот. — Ад таго часу порцыі павялічыліся, і калі заахвочваць дзяцей рэагаваць на вонкавыя паказьнікі, кшталту таго, колькі ежы ў іх на талерцы і які цяпер час, яны губляюць здольнасьць карыстацца ўнутранымі падказкамі, каб ведаць, галодныя яны ці сытыя».

Доктар Майкл Гоба зь дзіцячага шпіталю ў Чыкага тлумачыць, што ў Злучаных Штатах у апошнія гады настолькі шмат дзяцей маюць лішнюю вагу, што бацькі часта лічаць дзяцей з нармальнай вагой занадта худымі. «Дыяпазон нармальнага шырокі, і для многіх падлеткаў нармальна быць худымі і цыбатымі».

Кэці Лот тлумачыць: «Бацькам трэба даваць дзецям свабоду ў ежы. Можна кантраляваць тып ежы, якая патрапляе на стол, каб там было шмат здаровай ежы. Тады дазвольце свайму дзіцяці вырашыць, колькі яно хоча зьесьці. Дазвольце ім самім рэгуляваць порцыі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG