Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская авіябаза можа зьявіцца пад Баранавічамі


Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У якасьці асноўнай пляцоўкі для разьмяшчэньня авіябазы Мінабароны Расеі разглядае раён Баранавічаў.

«Там ёсьць ня толькі аэрадром, але і 558-мы авіярамонтны завод — пры неабходнасьці там можна будзе ажыцьцяўляць усе віды рамонту, тым больш што магутнасьці заводу гэта дазваляюць», — паведамляе расейская газэта «Коммерсант» з спасылкай на крыніцу ў расейскім вайсковым ведамстве.

«Акрамя таго, у нашых беларускіх калегаў у гэтым раёне разгорнута вялікая колькасьць сыстэм СПА, якія будуць здольныя забясьпечыць прыкрыцьцё нашым зьнішчальнікам», — паведамілі ў Міністэрстве абароны Расеі.

Гаворка пойдзе пра самалёты тыпу «Су-30», а разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай авіяцыйнай базы прадыктавана абавязаньнямі Расеі ў рамках АДКБ і саюзнай дзяржавы па абароне заходняга напрамку, паведамляе «Коммерсант».

На сустрэчы 23 красавіка ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў пра намер Расеі разьмясьціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Сёлета плянуецца разьмясьціць першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў.

Апазыцыя ў Беларусі пратэстуе супраць расейскай базы на беларускай тэрыторыі. Лідэры апазыцыйных партыяў і рухаў настойваюць на нэўтральным статусе Беларусі, які запісаны ў Канстытуцыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG