Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З украінскага боку зона адсяленьня пасьля Чарнобыльскай катастрофы складае 2598 км². Экскурсіі ў Чарнобыльскую зону ўкраінскія турфірмы ладзяць ужо 5 гадоў. Штогод Чарнобыль і мёртвы горад Прыпяць наведваюць 5–6 тысяч чалавек.

26 красавіка 1986 году здарыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай зь Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі. Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

У паветра, ваду і глебу трапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху сама меней 100 атамных бомбаў.

70% радыеактыўных адкідаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.

Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў дагэтуль застаецца забруджаная небясьпечнымі ізатопамі — цэзіем-137 і стронцыем-90, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей на працягу некалькіх стагодзьдзяў.
XS
SM
MD
LG