Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У бостанскім тэракце загінулі 3 чалавекі, паранена — 264


Выбух на Бостанскім маратоне

Зьявіліся ўдакладненыя дадзеныя пра пацярпелых пры выбухах на Бостанскім маратоне 15 красавіка.

Агенцтва Reuters паведамляе, што агульная колькасьць параненых складае 264. Загінулі тры чалавекі.

У апошнія дні ўлады Бостану некалькі разоў абнаўлялі дадзеныя пра пацярпелых у сувязі з тым, што пашкоджаньні і раненьні некаторых пацыентаў шпіталёў лекары не лічылі наступствамі выбухаў.

Удакладненая колькасьць параненых аказалася такой вялікай яшчэ і таму, што некаторыя пацярпелыя не зьвярталіся да лекараў адразу, аднак пазьней наведалі шпіталі для агляду.
XS
SM
MD
LG