Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы падазраваны «белгарадзкі стралок»


Сьледчыя каля цела адной з ахвяраў у Белгарадзе
Сьледчыя каля цела адной з ахвяраў у Белгарадзе

Паводле расейскага Міністэрства ўнутраных спраў Сяргей Памазун быў затрыманы ў Белгарадзкай вобласьці пры спробе выехаць на грузавым саставе з зоны ачапленьня. У часе затрыманьня ён параніў паліцэйскага нажом.

Раней сёньня паведамлялася, што на акцыю былі кінутыя каля дзьвюх тысяч расейскіх паліцэйскіх, супрацоўнікаў АМОНу і спецназу. Белгарадзкая міліцыя паабяцала ўзнагароду 100 тысяч даляраў за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць падазраванага. Актывісты раздавалі лістоўкі зь яго апісаньнем, дзе адзначалася, што падазраваны зьяўляецца псыхічна неўранаважаным чалавекам і можа мець пры сабе тры віды зброі.

Меркавалася, што Памазун мог перасячы мяжу з Украінай і знаходзіцца ў Харкаўскай вобласьці, аднак гэта не пацьвердзілася.

У панядзелак у Белгарадзе мужчына пачаў страляніну у збройнай краме і забіў шэсьць чалавек — трох прадаўцоў і трох выпадковых мінакоў, сярод іх дзьвюх школьніц.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG