Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесін: Сама дамова пра СПА абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі


Аляксандар Алесін

Аляксандар Алесін

Расея заявіла пра намер у 2015 годзе разьмясьціць у Беларусі сваю авіяцыйную базу. Сёлета будзе пастаўлена першае дзяжурнае зьвяно баявых зьнішчальнікаў.

Ці пагражае незалежнасьці Беларусі разьмяшчэньне расейскай авіябазы ў Беларусі? Супраць каго будуць нацэленыя баявыя зьнішчальнікі? Вось што кажа вайсковы аглядальнік Аляксандар Алесін:

«Нічога новага гэта інфармацыя не прыўносіць. Гэта ўсё робіцца ў межах узмацненьня рэгіянальнай сыстэмы СПА. То бок не адбылося новых абмежаваньняў незалежнасьці Беларусі дадаткова да таго, калі была падпісаная Дамова аб стварэньні адзінай сыстэмы СПА. Сама дамова абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі, але гэта адбылося ўжо ў момант падпісаньня.

Патэнцыйны праціўнік тут, вядома ж, краіны НАТО, а непасрэдны праціўнік, калі судзіць па выказваньнях расейскіх вайсковых экспэртаў — гэта, відаць, 48 амэрыканскія зьнішчальнікі F-16, якія плянуецца перабазаваць у Польшчу з Італіі».

Соўсь: «А што з гэтай дамовы будзе мець Беларусь?»

Алесін: «Тут трэба разгледзець два аспэкты — вайсковы і эканамічны. Ад 1 сьнежня мінулага году спыненыя палёты вынішчалььнікаў Су-27, цяжкіх перахопнікаў, якія складалі значную частку нашай сыстэмы СПА. Яшчэ раней, у лютым мінулага году, выведзены з эксплюатацыі франтавыя бамбавікі Су-24. Вядома ж, гэта значна аслабіла моц беларускай сыстэмы СПА і ВПС, і гэта трэба было кампэнсаваць. Паколькі Беларусь ня ў стане купіць такія самалёты, бо кожны зь іх каштуе да 50 мільёнаў даляраў, дык расейскі авіяполк мае закрыць гэтую дзіру ў сыстэме СПА.

Што тычыцца эканамічнага аспэкту, дык я думаю, што Лукашэнка пагадзіўся на гэта ў абмен на нейкія льготы і прэфэрэнцыі. Магчыма гаворка ідзе пра новыя крэдыты, магчыма пра падпісаньне нафтавага балянсу — паглядзім».
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG