Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы сайт пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі


Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека стварыла інтэрнэт-рэсурс, каб інфармаваць пра беларускіх актывістаў і мабілізаваць міжнародную супольнасьць на іх падтрымку.

Прэсавая служба Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека (FIDH) распрацавала новы сайт freeales.fidh.net на базе сайту, які заклікаў да вызваленьня беларускага палітвязьня, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.

«Час ідзе, але сытуацыя ў галіне правоў чалавека і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі застаецца драматычнай. Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзыдэнт FIDH і старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна», па-ранейшаму знаходзіцца ў турме разам са шматлікімі іншымі палітычнымі вязьнямі, і ўсе яны працягваюць цярпець перасьлед нават за кратамі.

Каб праліць сьвятло на гэтую сытуацыю, мірыцца зь якой не выпадае, FIDH запусьціў новую вэрсію сайта freeales.fidh.net. Гэты сайт будзе інфармаваць пра беларускую грамадзянскую супольнасьць, якая працягвае сваю працу, нягледзячы на ціск, і заклікаць міжнародную супольнасьць уздымаць голас у яе падтрымку",— зазначае прэсавая служба FIDH.

Новы, зручнейшы сайт freeales.fidh.net прадстаўляе новыя разьдзелы, дзе можна атрымаць доступ да штодзённай інфармацыі пра ціск на грамадзянскую супольнасьць Беларусі і пра міжнародную рэакцыю на гэта. Будзе тут і апошняя інфармацыя пра Алеся Бяляцкага.

Сайт даступны на ангельскай, расейскай і французскай мовах. Тут сотні фота- і відэаматэрыялаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG