Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Латвіі прапанаваў запрасіць Макея


Уладзімер Макей

Уладзімер Макей

Эдгарс Рынкевічс праінфармаваў калегаў з краінаў ЭЗ пра сваю нядаўнюю сустрэчу зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем і адзначыў важнасьць адказнага ўдзелу абодвух бакоў у дыялёгу ЭЗ і Беларусі.

«Беларусь павінна палепшыць сытуацыю ў сфэры выкананьня палітычных свабодаў і каштоўнасьцяў, а ЭЗ, ацаніўшы яе прагрэс у гэтай сфэры, — аднавіць палітычны дыялёг зь Беларусьсю і актывізаваць практычнае супрацоўніцтва ў розных галінах», — заявіў латвійскі міністар.

Рынкевічс прапанаваў запрасіць на сустрэчу міністраў замежных спраў краін «Усходняга партнэрства», якая пройдзе ў ліпені, таксама кіраўніка беларускага МЗС.

Міністры замежных спраў Беларусі і Латвіі Ўладзімер Макей і Эдгарс Рынкевічс сустрэліся 10 красавіка ў Віцебску.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей уваходзіць у сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ.
XS
SM
MD
LG