Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Набажэнства да гадавіны сьмерці Арыны Вячоркі


24 красавіка а 12 гадзіне ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску адбудзецца памінальнае набажэнства да гадавіны сьмерці Арыны Вячоркі.

Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі, які меўся адбыцца 24 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады, быў адменены. Напярэдадні квіткі на яго зьніклі з сайту kvitki.by. Ініцыятару канцэрту Віталю Супрановічу паведамілі, што афіцыйная прычына адмены канцэрту — ліст зь Міністэрства культуры пра дадатковыя рэпэтыцыі для сьвяточных майскіх канцэртаў. Паводле Франка, сына Арыны Вячоркі, забарона канцэрту — помста Арыне за актыўную беларускую культурную і грамадзкую дзейнасьць ды нянавісьць улады да жывой беларускай культуры.

Арына Вячорка памерла 9 красавіка ў Вільні. Апошнія дні жыцьця правяла ў коме пасьля інсульту, які здарыўся ў віленскім аэрапорце 5 красавіка.

Арына Вячорка — беларускі пэдагог, грамадзкі і культурны дзеяч, ініцыятар адраджэньня рыцарскага руху і гістарычнай музыкі Беларусі. Стваральніца праекту «Легенды Bялікага Kняства» (2000–2001). Арганізавала больш чым 100 канцэртаў старажытнай і фальклёрнай музыкі. Актыўная ўдзельніца беларускага падпольнага руху 1980-х гадоў.
XS
SM
MD
LG