Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіўся «Беларускі глёбус» — старонка, дзе сабраныя беларускамоўныя кавэры на ўсясьветна вядомыя гіты. У гэтую складанку ўвайшлі песьні з праекту «Барды Свабоды».

На «Беларускім глёбусе» можна паслухаць 12 песень з праекту «Барды Свабоды»:

  • Bob Marley (Jamaica) — Аляксандар Памідораў — «No Woman, No Cry» («Дзяўчынка, ня плач»)
  • Consuello Velazquez (México) — Андрэй Хадановіч — «Besame mucho» («Бэз»)
  • Depeche Mode (Great Britain) — Раман Абрамчук — «Judas» («Хрысьціянская»)
  • Edith Piaf (France) — Андрэй Хадановіч — «Padam… Padam…» («Падам»)
  • Joe Dasssin (France) — Раман Абрамчук — «Salut» («Сала з чорным хлебам»)
  • Stevie Wonder (USA) — Андрэй Хадановіч — «I Just Called To Say I Love You» («Безь цябе не прасыхаю»)
  • The Beatles (Great Britain) — Раман Абрамчук — «Yesterday» («Есьці дай»)
  • The Doors (USA) — Ігар Сімбіроў — «Alabama Song (Whisky Bar)» («А хто там ідзе?»)
  • Toto Cutugno (Italia) — Андрэй Хадановіч — " L’italiano" («Італьянскі базар»)
  • Владимир Высоцкий (Россия) — P.L.A.N. — «Кони привередливые» («Коні пераборлівыя»)
  • Владимир Высоцкий (Россия) — Георгі Станкевіч — «Звёзды» («Песьня пра зоркі»)
  • Юрий Никулин (Россия) — Андрэй Хадановіч — «Песня про зайцев» («Песьня пра зайцоў»)

Ўэб-вэрсія праекту «Барды Свабоды» — тут


«Беларускі глёбус» — гэта інтэрнэтны працяг CD-складанкі 2010 году, у якую ўвайшлі 15 кавэраў беларускіх музыкаў на вядомыя гіты — ад «Another Brick in the Wall» Pink Floyd і «Nothing Else Matters» Metallica да «Знаешь ли ты» сьпявачкі Макsим. Сярод удзельнікаў — вядомыя беларускія гурты: «Крама», Neuro Dubel, Partyzone, «Мутнаевока», Pete Paff, IQ48 ды іншыя.

Не забыліся стваральнікі і пра іншыя тэматычныя складанкі — беларускі трыб’ют Depeche Mode «Personal Depeche», сэрыю канцэртаў «Салідарныя з Беларусьсю».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG