Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бостане прад’яўленыя афіцыйныя абвінавачваньні Джахару Царнаеву, падазраванаму ў зьдзяйсьненьні выбухаў на маратоне 15 красавіка.

Абвінавачваньні выстаўленыя ў шпіталі, дзе Царнаеў праходзіць лячэньне пасьля раненьняў, атрыманых у перастрэлцы з паліцыяй. 19-гадовы студэнт каледжу знаходзіцца ў цяжкім стане. Паведамляецца, што яго будзе судзіць цывільны суд.

Яго абвінавацілі ў выкарыстаньні зброі масавага паражэньня супраць людзей і маёмасьці, што працягнула сьмерць людзей. Калі ягоная віна будзе даказаная, яму можа пагражаць сьмяротнае пакараньне, пажыцьцёвае зьняволеньне альбо пазбаўленьне волі на любы тэрмін.

Хаўрусьнік Царнаева — яго старэйшы брат Тамэрлан — быў забіты паліцыянтамі ў пятніцу.

У выніку двух выбухаў на фінішнай рысы Бостанскага маратону 15 красавіка загінулі тры чалавекі, больш за 170 былі параненыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG