Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста падазраюць у вывешваньні каля ўваходу ў станцыю мэтро «Няміга» ў Менску партрэта палітвязьня Міколы Статкевіча і бела-чырвона-белага сьцяга.

Пра затрыманьне Паўла паведаміла ягоная жонка Сьвятлана. Ёй гэтую вестку сёньня ўвечары пераказаў па тэлефоне міліцыянт.

Чакаецца, што справу супраць Паўла будзе заўтра разглядаць суд Цэнтральнага раёна Менска.

Актывіста моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду» сёлета ўжо затрымлівалі і судзілі чатыры разы, агулам ён адседзеў у турме на Акрэсьціна 32 суткі. Нядаўна за ім быў усталяваны прэвэнтыўны нагляд, яму забаронены выезд зь Менска і знаходжаньне па-за домам з 8-й да 20-й гадзіны.

Летась Вінаградаў адбыў у адміністратыўнай турме больш за 60 сутак.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG