Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 красавіка: Нямцоў у Менску, дзень нараджэньня Зянона Пазьняка


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі


ПАДЗЕІ ДНЯ

У 11-30 на сядзібе АГП адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная падпісаньню дамовы аб супрацоўніцтве паміж Аб'яднанай грамадзянскай партыяй і расейскай Партыяй народнай свабоды (ПАРНАС). У прэсавай канфэрэнцыі возьмуць удзел старшыня АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня ПАРНАСу Барыс Нямцоў. У 15-30 на сядзібе БНФ адбудзецца сустрэча гэтых палітыкаў з грамадзкасьцю.

​Менск, Галерэя Ў, прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная адкрыцьці фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі "AD.NAK!" Пачатак у 13.00.

У другой палове дня, у 18.00 ў Галерэі Ў пачнецца публічная дыскусія "Чарнобыль, Астравец -- эвалюцыя катастрофы. Атамная індустрыя і здароўе чалавека. Наступствы Чарнобыля." У дыскусіі возьме ўдзел дасьледчык наступстваў радыяцыйных катастрофаў Чарнобыля і Фукусімы, прафэсар Крыс Басбі з Вялікабрытаніі.

А 17-й гадзіне ў офісе АГП адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя гісторыка Ігара Кузьняцова і іншых абаронцаў Курапатаў, прысьвечаная сытуацыі вакол народнага мэмарыялу.

А 12-й гадзіне ў Петрапаўлаўскай царкве ў Менску адбудзецца памінальнае набажэнства да гадавіны сьмерці Арыны Вячоркі. Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі, які меўся адбыцца 24 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады, быў адменены.

Актывісты праваабарончага праекту «Гей Беларусь» мяркуюць правесьці 12 адзіночных пікетаў ля амбасады Францыі ў Менску. Удзельнікі пікетаў хочуць такім чынам падтрымаць легалізацыю аднаполых шлюбаў і ўсынаўленьне дзяцей аднаполымі сем'ямі ў Францыі.

Міжнародны дзень салідарнасьці моладзі

Кіраў, Расея – аднаўляецца суд над адным зь лідэраў расейскай апазыцыі Аляксеем Навальным.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1877 — Пачатак руска-турэцкай вайны 1877-1878 гадоў

1916 — У Дубліне пачалося Велікоднае паўстаньне

1917 — Узьнікла першае Таварыства беларускай драмы і камэдыі

1959 — У Лідзе адчыніўся краязнаўчы музэй

1981 — Прадстаўлены першы пэрсанальны кампутар IBM

У гэты дзень нарадзіліся:

1772 — Ян Цывінскі, рымска-каталіцкі дзеяч, біскуп, пэдагог, філянтроп.

1889 — Юры Сабалеўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст

1944 — Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч

1977 — Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік

У гэты дзень памерлі:

1347 — Павешаны Іаан, адзін з трох віленскіх пакутнікаў.

1731 — Даніэль Дэфо, англійскі пісьменьнік

1775 — Ежы Мікалай Гільзэн, рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзеяч ВКЛ

2006 — Вера Бартуль, дзеячка эміграцыі ў Вялікабрытаніі і ЗША.

2012 — Арына Вячорка, пэдагог, заснавальніца рыцарскага клюбу «Вялікае княства».

ЦЫТАТА ДНЯ

«Ніводная цывілізацыя не загінула ад голаду. Гінулі ад упадку культуры і маралі. Ня бойцеся, калі ня будзе хлеба, бойцеся, калі ня будзе мовы. Бо не эканомікай жыве народ. Народ жыве духам. Народ жыве верай. Народ жыве сэрцам. І калі яно б’ецца за Бацькаўшчыну, ніякія сілы не перамогуць нас.»

Зянон Пазьняк

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG