Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 23 красавіка: сусьветны дзень кнігі, пачатак перабудовы і «Белсату»


Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу прыбудзе ў Менск для ўдзелу ў пасяджэньні аб’яднанай калегіі абаронных ведамстваў дзьвюх краінаў.

У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя «Чарнобыль-Беларусь: 27 гадоў пасьля тэхнагеннай катастрофы». Пачатак у 11.00.

ААН адзначае сусьветны дзень кнігі і аўтарскіх правоў

У Брусэлі адбудзецца нарада міністраў замежных справаў краін НАТА, а таксама перамовы паміж дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры і кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1586 — Нясьвіж атрымаў магдэбурскае права і герб.

1794 — утварылася Найвышэйшая літоўская рада — рэвалюцыйны ўрад ВКЛ падчас паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

1917 — спэктаклямі «Паўлінка» Я. Купалы і «Ў зімовы вечар» Э. Ажэшкі ў Менску адкрылася Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі.

1985 — Савецкі лідэр Міхаіл Гарбачоў упершыню абвясьціў пра пачатак перабудовы — палітычных і эканамічных рэформаў у СССР.

2007 — утвораны беларускамоўны канал спадарожнікавага тэлебачаньня «Белсат»

У гэты дзень нарадзіліся:

1886 — Зьмітрок Бядуля, беларускі пісьменьнік.

1891 — Сяргей Пракоф’еў, расейскі кампазытар.

1904 — Паўлюк Трус, беларускі паэт.

1934 — Уладзімер Конан, беларускі філёзаф, гісторык, літаратурны крытык.

1940 — Віктар Казько, беларускі пісьменьнік .

У гэты дзень памерлі:

1616 — Уільям Шэксьпір, ангельскі драматург і паэт.

1923 — Ігнат Канчэўскі (псэўд. Ігнат Абдзіраловіч), паэт, філёзаф, публіцыст.

1991 — Дзьмітры Касмовіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, выдавец.

2004 — Алесь Пісьмянкоў, беларускі паэт

2007 — Барыс Ельцын, прэзыдэнт Расеі.

ЦЫТАТА ДНЯ

Векавое дасьведчаньне кажа нам, што вольнага разьвіцьця нашага духу не запаўняе ні заходняя, ні ўсходняя культура, бо яны абяртаюцца ў формах гвалтоўнага, людаежнага мэсыянізму і розьніца між імі толькі ў назовах, лёзунгах, а іх аціскаючыя ланцугі — аднолькавыя для нашага духу. Трэба шукаць на другіх шляхох.

Ігнат Абдзіраловіч, Адвечным шляхам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG