Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз можа пачаць перамовы з Сэрбіяй аб далучэньні


Сэсія сэрбскага парлямэнту ў Бялградзе 22 красавіка.

Сэсія сэрбскага парлямэнту ў Бялградзе 22 красавіка.

Эўрапейская камісія ў сваёй справаздачы, апублікаванай у панядзелак, рэкамэндавала пачаць перамовы аб далучэньні Сэрбіі да Эўразьвязу.

Паводле справаздачы, Бялград зрабіў вельмі важныя крокі і атрымаў «устойлівае паляпшэньне» ў адносінах з Косавам.

У асобнай справаздачы, датычнай Косава, адзначаецца, што косаўскія ўлады таксама выканалі ўсё кароткатэрміновыя прыярытэты. Эўракамісія рэкамэндуе «пачаць перамовы аб дамове стабілізацыі і асацыяцыі».

Сёньня ж урад Сэрбіі ўхваліў дамову аб нармалізацыі адносінаў з Косавам, падрыхтаваную пры пасярэдніцтве Эўрапейскага зьвязу.

Паводле дамовы, этнічныя сэрбы змогуць кантраляваць паліцыю і адміністрацыю паўночнага Косава, дзе яны складаюць большасьць. У сваю чаргу, сэрбы маюць прызнаць уладу цэнтральнага ўраду Косава.

Прэсавы скаратар сэрбскага ўраду Мілівое Міхайлавіч у панядзелак паведаміў, што ўрад ухваліў дамову адзінагалосна. Эўразьвяз выступіў пасярэднікам на перамовах у Брусэлі паміж прэм'ер-міністрамі Сэрбіі і Косава ў мінулую пятніцу.

Пазьней на гэтым тыдні дамову маюць абмеркаваць на спэцыяльным паседжаньні сэрбскага парлямэнту. Лідэр Сэрбскай Прагрэсіўнай партыі і намесьнік прэм'ер-міністра Аляксандар Вучыч заявіў, што дамову могуць вынесьці на рэфэрэндум.

Паводле агенцтва Associated Press, парлямэнт Косава увечары ў нядзелю ўхваліў дамову 89 галасамі супраць пяці.
XS
SM
MD
LG