Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

5 парадаў, як пераадолець шок ад трагедыі


У сувязі з выбухамі ў Бостане амэрыканскі мэдычны часопіс Health дае рэкамэндацыі, як змагацца са стрэсам пасьля трагічных здарэньняў.

Калі адбываецца бессэнсоўная трагедыя, такая, як выбухі, якія забілі трох чалавек і паранілі прынамсі 170 падчас бостанскага маратону, яна можа мець псыхалягічнае ўзьдзеяньне на людзей — як блізкіх, гэтак і далёкіх ад здарэньня. І часам людзі ня ведаюць, як пераадолець гэтае ўзьдзеяньне, асабліва калі СМІ бясконца асьвятляюць падзею. Вось некаторыя парады экспэртаў, як перамагчы стрэс.

Засяродзьцеся на героях

«Такія жахлівыя рэчы разбураюць нашу веру ў чалавецтва, але мы таксама бачым людзей, якія дэманструюць салідарнасьць, дапамагаюць і нават ахвяруюць жыцьцём у імя дабра, — кажа Кэтрын Магіл, дырэктар цэнтру дапамогі пры дзіцячых і сямейных псыхалягічных траўмах. — Было шмат герояў і подзьвігаў ў Бостане ў дні пасьля нападу. Былі сотні гараджанаў, якія запрасілі тых, што прыехаў у горад, у свае дамы, людзі, якія кармілі тых, хто апынуўся на вуліцы, бягун, які рваў на сябе кашулю на перавязку пацярпеламу». Засяродзьцеся на гэтых людзях — раіць доктар Магіл.

Зрабіце канструктыўныя крокі

Зрабіць нешта станоўчае. Дзіця можа напісаць напісаць ліст з пажаданьнем хутчэйшага выздараўленьня і адправіць яго ў адзін са шпіталяў Бостану, дзе ляжаць параненыя ахвяры тэракту. Вы можаце запаліць сьвечку ў мясцовай царкве ў памяць загіблых і за выздараўленьне параненых. Калі вы жывяце далёка ад Бостана, вы можаце перавесьці грошы на рахункі арганізацый, якія дапамагаюць ахвярам, ці здаць для іх кроў (хаця Амэрыканскі Чырвоны Крыж кажа, што ў іх ёсьць дастаткова донарскай крыві ў раёне Бостану ў дадзены момант).

Выключыце тэлевізар

Тэлеканалы асьвятляюць выбухі круглыя суткі, але гэта ня значыць, што іх трэба ўвесь час глядзець. Насамрэч прагляд кожнай з такіх перадач уплывае на вашу псыхіку. Лепш выключыце навіны, праводзьце час з сябрамі і з сям’ёй, гэта ўзмацняе эмацыйныя і сацыяльныя сувязі, якія дапамагаюць нам адчуваць сябе ў бясьпецы, — кажа доктар Алан Маневіч, псыхіятар з нью-ёрскага шпіталю, які працаваў з ахвярамі атакі на Нью-Ёрк 11 верасьня 2001 году.

Камунікуйце з людзьмі

Не адключайцеся ад падзеяў цалкам. Калі абмеркаваньне трагедыі праз Facebook, Twitter і іншыя сацыяльныя сеткі паляпшаюць вашае самаадчуваньне, рабіце гэта. Сумеснае эмацыйнае перажываньне, ўспаміны, ўзаемная падтрымка могуць дапамагчы. Ня трэба хаваць праўду ад дзяцей, трэба дазволіць ім задаваць пытаньні — раіць доктар Маневіч. Пры гэты, паводле яго, трэба супакоіць дзяцей, сказаць ім, што такія падзеі здараюцца рэдка, што вы будзеце рабіць усё магчымае, каб захаваць іх у бясьпецы.

Жывіце звыклым жыцьцём

Гэта нармальна — адчуваць стрэс і страх пасьля такога нападу, але гэта робіць яшчэ больш важным прытрымлівацца руціны свайго жыцьця — кажа Алан Маневіч. «Вы павінны аднавіць звыклы лад жыцьця, не мяняць таго, што вы рабілі заўжды, — гаворыць ён. — Жыцьцё працягваецца. Мы ня можам перастаць жыць».
XS
SM
MD
LG