Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як бралі Царнаева (відэа)


Кадр зь відэа, зробленага з дапамогай прылады, якая фіксуе цеплавое выпраменьваньне

Кадр зь відэа, зробленага з дапамогай прылады, якая фіксуе цеплавое выпраменьваньне

Паліцыя амэрыканскага штату Масачусэтс апублікавала зробленыя зь верталёту відэаздымкі захопу Джахара Царнаева, аднаго з двух падазраваных у арганізацыі выбухаў у Бостане.

19-гадовы Джахар Царнаеў быў захоплены у ноч зь пятніцы на суботу паводле менскага часу. Ягоны брат, 26 гадовы Тамэрлан Царнаеў быў забіты днём раней.

Джахара Царнаева знайшлі, калі ён хаваўся ў лодцы ў двары аднаго з будынкаў у мястэчку Уотэртаўн непадалёк ад Бостану. Гэта адбылося дзякуючы пільнасьці мясцовага жыхара, які ўбачыў кроў побач з лодкай. Царнаеў адстрэльваўся, быў паранены і дастаўлены ў шпіталь у цяжкім стане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG