Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Баўгарыі вырашыў раскрыць агентаў КДБ


Росэн Плэўнэліеў

Росэн Плэўнэліеў

Прэзыдэнт Баўгары Росэн Плэўнэліеў паабяцаў адкрыць усе дасье спэцслужбаў часоў сацыялізму. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі вайсковай і грамадзянскай выведкі, — перадае «Радыё Баўгары».

Паводле словаў Плэўнэліева, трэба «закрыць годным чынам старонку аб службах таталітарнага рэпрэсіўнага апарату».

Ён дадаў, што дасье трэба архіваваць і забясьпечыць усім грамадзянам «права даведацца праўду зь першых рук».

Баўгарскі Камітэт дзяржаўнай бясьпекі (КДБ), які яшчэ называлі ДС, быў асноўнай спэцыяльнай службай Народнай Рэспублікі Баўгарыі ў 1945-1990 гадах. У прыватнасьці, ДС абвінавачваюць у забойстве пісьменьніка-перабежчыка Георгія Маркава ў 1978 годзе, якога ўкалолі атручаным парасонам.

Камісія па рассакрэчваньні архіваў, якая працавала пасьля падзеньня рэжыму Тодара Жыўкава, паказала, што да 10 % чыноўнікаў і прадпрымальнікаў посткамуністычнай Баўгарыі ўваходзілі ў лік супрацоўнікаў і інфарматараў ДС.

Пра гэта інфармуе партал Lenta.ru

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG