Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ЭЗ абмяркуе пытаньні «Ўсходняга партнэрства»


Рада міністраў Эўразьвязу па пытаньнях замежных спраў абмяркуе пытаньні «Ўсходняга партнэрства».

Пасяджэньне пройдзе ў Люксэмбургу пад старшынствам Вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі, віцэ-прэзыдэнта Эўрапейскай камісіі Кэтрын Эштан.

Сярод пытаньняў парадку дня — падрыхтоўка маючага адбыцца ў ліпені ў Брусэлі пасяджэньня міністраў «Усходняга партнэрства» і саміту гэтай ініцыятывы ў лістападзе ў Вільні.

Напярэдадні пасяджэньня высокапастаўлены чыноўнік ЭЗ паведаміў, што Рада мае намер падрыхтаваць сустрэчу міністраў замежных спраў «Усходняга партнэрства», «аналізуючы сытуацыю ў розных краінах».

«Мы павінны паглядзець, як мы можам падрыхтаваць дыскусію з нашымі ўсходнімі партнэрамі», — адзначыў ён.

Што да Віленскага саміту, то, па словах прадстаўніка ЭЗ, міністры будуць праінфармаваныя аб мінулых перамовах па Пагадненьнях аб асацыяцыі, у прыватнасьці, з Украінай, і пра тое, «як гэтыя розныя перамовы мы можам завяршыць у Вільні з тым, каб яны маглі быць падпісаныя да гэтага часу, перадае Інтэрфакс.

Раней у інтэрвію DELFI амбасадар Літвы ў Менску Эвалдас Ігнатавічус заявіў, што рашэньне аб тым, хто будзе прадстаўляць Беларусь на саміце «Ўсходняга партнэрства ЭЗ» у Вільні, яшчэ не прынятае.

«Гэта будзе агульнае рашэньне ЭЗ, адносна якога цяпер ідуць кансультацыі. Яно будзе залежаць і ад агульнага кантэксту адносін Беларусі з ЭЗ. Літве — як будучаму старшыні ЭЗ і суседу Беларусі — адводзіцца роля актыўнага пасярэдніка, гэтаксама як і пры вырашэньні іншых актуальных пытаньняў нашага старшынства», — сказаў Ігнатавічус.

Амбасадар таксама адзначыў, што на мерапрыемствы саміту ў Вільні будуць запрошаныя прадстаўнікі ўладаў і грамадзянскай супольнасьці Беларусі.

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей дагэтуль застаецца ў сьпісе асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ.

18 красавіка прэм’ер Літвы Альгірдас Буткявічус заявіў, што кіраўнік ураду Беларусі Міхаіл Мясьніковіч можа быць запрошаны на саміт у Вільні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG