Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэрбія вырашыла нармалізаваць адносіны з Косавам


Пратэст сэрбскіх нацыяналістаў у Белградзе 21 красавіка супраць дамовы.
Пратэст сэрбскіх нацыяналістаў у Белградзе 21 красавіка супраць дамовы.

Урад Сэрбіі ўхваліў дамову аб нармалізацыі адносінаў з Косавам, падрыхтаваную пры пасярэдніцтве Эўрапейскага зьвязу.

Паводле дамовы, этнічныя сэрбы змогуць кантраляваць паліцыю і адміністрацыю паўночнага Косава, дзе яны складаюць большасьць. У сваю чаргу, сэрбы маюць прызнаць уладу цэнтральнага ўраду Косава.

Прэсавы скаратар сэрбскага ўраду Мілівое Міхайлавіч у панядзелак паведаміў, што ўрад ухваліў дамову адзінагалосна. Эўразьвяз выступіў пасярэднікам на перамовах у Брусэлі паміж прэм'ер-міністрамі Сэрбіі і Косава ў мінулую пятніцу.

Пазьней на гэтым тыдні дамову маюць абмеркаваць на спэцыяльным паседжаньні сэрбскага парлямэнту. Лідэр Сэрбскай Прагрэсіўнай партыі і намесьнік прэм'ер-міністра Аляксандар Вучыч заявіў, што дамову могуць вынесьці на рэфэрэндум.

Паводле агенцтва Associated Press, парлямэнт Косава увечары ў нядзелю ўхваліў дамову 89 галасамі супраць пяці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG