Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў зьдзяйсьненьні тэракту падчас Бостанскага маратону Джахар Царнаў апрытомнеў. Цяпер яго дапытваюць сьледчыя.

Царнаеў адказвае на пытаньні пісьмова. Ён ня можа гаварыць, бо сур’ёзна паранены ў горла, паведамляе тэлеканал ABC са спасылкай на праваахоўныя органы.

Сьледчыя распытваюць 19-гадовага хлопца пра верагодных саўдзельніцаў, а таксама пра іншыя бомбы, якія не выбухнулі.

Акрамя таго, сьледчых цікавіць падрабязнасьці вырабу выбуховых прыладаў, якія былі знойдзеныя ў доме Царнаева.

Тэлеканал ABC News раней паведаміў са спасылкай на неназванага прадстаўніка Міністэрства юстыцыі, што фэдэральны урад скарыстаецца выняткам з закону, які дазваляе ў выпадках непасрэднай пагрозы грамадзкай бясьпецы праводзіць допыт падазраванага без адваката і не зачытваючы яму папярэдне ягоныя правы. Гэтая навіна ўжо выклікала шэраг крытычынх камэнтароў у амэрыканскіх мэдыях.

15 красавіка непадалёк ад фінішу Бостанскага маратону грымнулі два выбухі, з інтэрвалам у 12 секунд. У выніку загінулі тры чалавекі, больш за 180 параненыя.

Амэрыканскія ўлады ўпэўнены, што арганізатарамі і выканаўцамі гэтых выбухаў былі браты Царнаевы — Тамэрлан і Джахар.

Тамэрлан памёр ад ранаў у пятніцу 19 красавіка.

Джахара ўдалося затрымаць. Ён актыўна супраціўляўся. Хлопца прывезьлі ў шпіталь ў цяжкім стане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG