Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкі страйк адаб'ецца і на Беларусі


На 22 красавіка «Люфтганза» з-за страйку адмяняе амаль усе авіярэйсы, у тым ліку тры — у Беларусь.

Адмененыя, у прыватнасьці, два рэйсы па маршруце Менск — Франкфурт (адпраўленьне зь Менску ў 05.55 і 14.00), а таксама рэйс Франкфурт — Менск (вылет з Франкфурту ў 20.35), гаворыцца на афіцыйным сайце «Люфтганзы».

Перабоі ў працы адной з найбуйнейшых авіякампаній сьвету зьвязаныя з папераджальным страйкам. Работнікі «Люфтганзы» патрабуюць сацыяльных гарантый і павышэньня заробкаў.
XS
SM
MD
LG