Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрт ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта


Сёньня ў Варшаве побач з прэзыдэнцкім палацам на Кракаўскім прадмесьці пройдзе чарговы канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» («Solidarni z Białorusią»).

Сёлета на канцэрце выступяць: гарадзенскі гурт «Дзецюкі» (што называюць «панкамі, натхнёнымі Каліноўскім»), «Izrael» («вядомыя польскія выканаўцы мяшанкі року і рэгі»), выканаўца гіп-гопу Пётар Вэнцлаўскі (Piotr Więcławski — Vienio), саліст вядомага польскага гурту «T-Love» Зыгмунт Сташчык (Zygmunt «Muniek» Staszczyk), Лявон Вольскі і «Крамбамбуля», польскі гурт «Strachy na lachy», паведамляе Белсат.

Апроч музыкаў выступяць вядомыя асобы са сьвету палітыкі ды культуры — як польскай, гэтак і беларускай. Яны распавядуць пра сытуацыю ў Беларусі.

Канцэрты «Салідарныя зь Беларусьсю» штогод праходзяць у Польшчы: ад 2006 году — у Варшаве, а ад 2011-га — у іншых гарадах. Іх праводзіць ініцыятыва «Вольная Беларусь» («Wolna Białoruś»).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG