Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Допыт Царнаева адкладаецца

абноўлена

19-гадовы Джахар Царнаеў, які падазраецца ў датычнасьці да тэракту падчас Бостанскага марафону, усё яшчэ ня ў стане адказваць на пытаньні сьледчых. Ня выключана, што ён наогул страціць здольнасьць размаўляць з-за раненьня ў шыю.

Цяпер Царнаев знаходзіцца ў адным з бостанскіх шпіталёў пад узмоцненай аховай. Дактары ацэньваюць яго стан як стабільна цяжкі.

Амэрыканскі тэлеканал CBS паведамляе, што Царнаеў, хаваючыся ад паліцыі ў горадзе Ўотертаун, цалкам мог паспрабаваць зьдзейсьіць самагубства: па адной з вэрсіяў, ён засунуў дула пісталета ў рот і націснуў на курок. Другое раненьне, у нагу, Царнаеў атрымаў падчас перастрэлкі з паліцыяй.

Старэйшы брат Джахара Царнаева, Тамэрлян, пры затрыманьні ў ноч на 19 красавіка таксама супраціўляўся і быў забіты.

Джахар Царнаев хаваўся ў лодцы, якая стаяла ў двары аднаго з дамоў ва Ўотертауне. Гаспадары лодкі заўважылі, што ў ёй нехта хаваецца, і зьвярнуліся ў паліцыю. Тая праверыла, што ў лодцы ёсьць чалавек, з дапамогай цеплавой камэры, усталяванай на гэлікоптары. Неўзабаве Царнаеў быў затрыманы.

Паліцэйскі камісар Бостану Эдвард Дэвіс заявіў, што браты Царнаевы, падазраваныя ў датычнасьці да выбуху на фінішы бостанскага маратону, плянавалі і іншыя напады.

«У нас ёсьць прычыны думаць — на падставе доказаў, знойдзеных на месцы выбухаў, выяўленых неразарваных выбуховых прылад і памеру боекамплекту — што яны мелі намер напасьці і на іншых людзей. На цяперашні момант асабіста я лічу так», — сказаў Дэвіс у інтэрвію тэлеканалу Сі-бі-эс.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG