Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італія не адпусьціла прэзыдэнта


Джорджыа Напалітана

Джорджыа Напалітана

Дзеючы прэзыдэнт Італіі Джорджыа Напалітана пераабраны на другі тэрмін.

87-гадовы Напалітана пагадзіўся зноў ўдзельнічаць у выбарах пасьля таго, як парлямэнт ня змог зь пятай спробы абраць яму пераемніка.

Раней прадстаўнікі асноўных палітычных сіл Італіі зьвярнуліся да прэзыдэнта з просьбай застацца на сваёй пасадзе, каб дапамагчы вырашыць палітычны крызіс, які склаўся ў краіне.

Джорджыа Напалітана карыстаецца вялікай павагай сярод італьянцаў.
Тым ня менш, паводле палітолягаў, яго пераабраньне на другі тэрмін зьяўляецца для Італіі беспрэцэдэнтным.
XS
SM
MD
LG